Айнскі шаман
Уладзівасток
Нарадзіўся 24 лютага 1964 года ў г. Паўладары Казахскай АССР, недалёка ад Сяміпалацінскага ядзернага палігона. Па матчынай лініі належыць да этнасу русінаў, пераселеных з Заходняй Украіны ў Казахстан на засваенне цаліны. Па лініі бацькі - з роду карэнных жыхароў Кулундзінскага стэпу, якія пражывалі на ўзбярэжжы возера Вялікае Яравое. Імя Бо атрымаў у гонар дзядзькі, які служыў у войску генерал-лейтэнанта А.А. Уласава, які падчас Другой сусветнай вайны перайшоў на бок Германіі. Па самавызначэнні - сахалінскі айн.
Пасля службы ў войску працаваў у МУС і КДБ. Быў II сакратаром РК УЛКСМ, пасля чаго заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Скончыў Омскі дзяржаўны ўніверсітэт, (фізіка-матэматычны факультэт) і Хабараўскі філіял Усесаюзнага завочнага юрыдычнага інстытута (ВЮЗІ). Прайшоў курсы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў у Новасібірскім інстытуце сувязі і многіх іншых навучальных установах, у тым ліку замежных.
У 1992 - 1993 гг. - Старшыня Асацыяцыі малых народнасцяў Прыморскага краю. 1998 - 2000 гг. - Спічрайтэр губернатара Прыморскага краю А.І. Наздраценка, кіраўнік выбарчай кампаніі па выбары мэра г. Уладзівастока. 2000 - 2008 гг. - Старшыня Уладзівастоцкага аддзялення партыі СПС (Саюз Правых Сіл). У 2007 г. – старшыня асацыяцыі РАДА (Рускамоўная Асацыяцыя Далёкаўсходніх Айнаў).
У 1998 г. на в. Рускай прайшоў ініцыяцыю, абрад пасвячэння ў мужчыны, якую правёў член трэнерскай Рады Расійскай асацыяцыі сямейнай псіхатэрапіі, эрыксанаўскага гіпнозу і НЛП Ігар Варнакоў з г. Іванава. У 2001 г., падчас Другога Далёкаўсходняга фестывалю сучасных псіхатэхналогій, прайшоў абрад «другой смерці» («сузіранні паслясмяротнасці») ад майстра НЛП Паўла Барабаша (г. Хабараўск); у 2002 г., ва Уладзівастоку, – абрад «уплывальнага туману» (абрад страты мінулага) ад Петракова Баула Аляксеевіча; у 2009, гэтак жа ва Уладзівастоку, - будыйскі абрад "памяншэння годнасці" ад Аляксандра Патліна. Па веравызнанні - будыст.
Мае "залатую пласціну смерці" (дата смерці - 16 ліпеня 2048 года), мезенец "адкрытага мяса", статусную татэмічную татуіроўку ("размаўляючы малюнак Драконаў"). Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў: "Свет у доме" (Уладзівасток, 2000), "Папяровая кніга" (Уладзівасток, 2007). З'яўляецца прафесарам кібер-сацыялогіі ў Цалінаградскім універсітэце і ва Універсітэце Чанг-Маі (Тайланд). Браў удзел у стварэньні першай у сьвеце Інтэрнэт-рэлігіі (Хайшэнвэй). Мае дыплом Майстра НЛП.
Жыве ў г. Уладзівастоку.
Home | Articles
January 19, 2025 19:01:58 +0200 GMT
0.009 sec.